"Міс Беларусь" Дар'я Ганчарэвіч пракаментавала прапанову паляцець у космас

Дар'я Ганчарэвіч / БЕЛТА
Дар'я Ганчарэвіч / БЕЛТА

"Міс Беларусь-2021" Дар'я Ганчарэвіч заявіла ў інтэрв'ю агенцтву "Мінск-Навіны", што ў захапленні ад магчымасці паляцець у космас у межах беларуска-расійскага праекта, разлічанага на 2023-2024 гады.

Дзяўчына пакуль яшчэ не паспела азнаёміцца ​​з дэталёвай інфармацыяй аб падрыхтоўцы да касмічнага палёту. Але яна поўная рашучасці ўдзельнічаць у палёце і не адчувае негатыўных пачуццяў. Паводле слоў Дар'і, "яна не з палахлівых, для мяне ўсё новае — гэта заўсёды цікава. Страхаў вышыні ці закрытай прасторы ў мяне няма і са здароўем усё добра".

Ганчарэвіч таксама заявіла, што гатова да інтэнсіўных трэніровак дзеля палёту, і расказала, што ў яе зараз ёсць свая праграма, як трымаць цела ў тонусе.

Як паведамляла Еўрарадыё, "Міс Беларусь-2021" Дар'я Ганчарэвіч працуе выкладчыкам дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці і марыць стаць арганізатарам Тыдня моды ў Беларусі. У снежні дзяўчына прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Міс свету" ў Пуэрта-Рыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі