У гандлёвых цэнтрах краіны правераць усе вялікія гіпсакардонныя канструкцыі

У гандлёвых цэнтрах краіны правераць усе вялікія гіпсакардонныя канструкцыі

У Беларусі агледзяць усе гіпсакардонныя канструкцыі вялікай плошчы ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах (ГЗЦ). Такое рашэнне прыняла Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў, перадае БЕЛТА. Гэтая мера закліканая перасцерагчы ад надзвычайных сітуацый на аб'ектах, аналагічных ГЗЦ "Арэна Сіці".

Да 19 лістапада мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінныя скласці пералік такіх цэнтраў ды іншых аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, дзе ёсць вялікія падвесныя гіпсакардонныя столі. Таксама да гэтага тэрміну мяркуецца правесці візуальныя агляды. Пры неабходнасці спецыялісты дадаткова абследуюць стан падвесных сістэм і столей. Пасля гэтага будуць падведзеныя вынікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі