Моцны вецер, дажджы і мокры снег чакаюцца ў панядзелак
Мокры снег сіноптыкі абяцаюць днём па паўночнай частцы краіны
На панядзелак, 8 лістапада, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, паведамляюць сіноптыкі.
Удзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём па паўночнай палове — з мокрым снегам. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-8 градусаў цяпла, днём па поўдні — да 10 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.