Моладзь з Магілёва наведала чарнобыльскія тэрыторыі (фота)

Сябры арганізацыі "Грамадзянскі форум", Партыі свабоды і прагрэсу наведалі выселеныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці, усклалі кветкі да помніка пахаваным вёскам у Чэрыкаве і наведалі адну з такіх вёсак. Вёска Малінаўка была пахаваная ў 1999 годзе, там жылі 364 чалавекі, цяпер ад яе засталіся толькі курганы з пахаванымі хатамі і узровень радыяцыі, які даходзіць да 120 мікрарэнтген.

Усіх жыхароў выселеных вёсак перасялілі ў пасёлак Майскі, які пабудавалі зусім недалёка, распавёў жыхар Крычава відавочца тых падзеяў Сямён Панізоўцаў:

"Ад Малінаўкі ў 5 кіламетрах пабудавалі пасёлак Майскі. У Малінаўцы тады была радыяцыя 250 кюрі на кіламетр квадратны. Людзей адтуль выселілі, але пабудавалі пасёлак Майскі, куды ўсіх перасялілі. Але землі забруджаныя працягваюць выкарыстоўваць. Людзі з Майскага ездзяць сюды працаваць. А што такое 5 кіламетраў?"

На думку актывістаў такія выезды вельмі карысныя, бо моладзь ужо і не разумее, што такое чарнобыльская трагедыя. Для многіх гэта ўжо гісторыя, а не тое, што вакол нас.

Дарэчы ажыятаж вакол вандроўкі быў вялікі. Арганізатары пашкадавалі, што не было вялікага аўтобуса, бо месцаў не хапіла.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі