Маскву ноччу атакавалі беспілотнікі
Адзін з дронаў трапіў у гмах бізнес-цэнтра / ТАСС
Два беспілотнікі былі "падушаныя" расійскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы на тэрыторыі Масквы. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Расіі. Беспілотнікі пашкодзілі два нежылыя будынкі, пішуць расійскія СМІ са спасылкай на гарадскія ўлады. Адно з іх — гэта гмах бізнес-цэнтра на вуліцы Ліхачова. Пацярпелых папярэдне няма, але былі перакрытыя некалькі вуліц. .
Беспілотнікі пад раніцу атакавалі і акупаваны расіянамі Крым. Тут адбылося трапленне ў склад боепрыпасаў у Джанкойскім раёне. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў прадстаўнік акупацыйных уладаў Сяргей Аксёнаў. З ягоных слоў, абломі БПЛА пашкодзілі таксама прыватны дом у Кіраўскім раёне. Быў рыпынены рух па чыгунцы ў Джанкойском раёне, а таксамі па аўтамабільнай трасе Джанкой–Сімферопаль. Міністэрства абароны Расіі сцвярджае, што паўвостраў атакавалі 17 беспілотных лятальных апаратаў. 14 з іх былі падушаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. 11 упалі ў Чорнае мора, тры — на тэрыторыі паўвострава. Яшчэ тры былі знішчаныя сродкамі СПА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.