Мостабудаўнікі правялі выпрабаванні новага моста на Нямізе
Мост у раёне вуліцы Няміга / obzoor.by
Мостабудаўнікі правялі выпрабаванні новага моста на Нямізе, паведамляе Sputnik Беларусь. Па мосце прагналі 6 самазвалаў, загружаных друзам. Маса кожнага грузавіка была 35 тон.
Знізу моста былі замацаваныя датчыкі, якія адсочвалі стан канструкцыі.
Мяркуецца, што заўтра мост адкрыюць. А з 11 лютага па ім і пад ім пусцяць грамадскі транспарт. "Мінсктранс" ужо анансаваў, што з пятніцы аўтобусы і тралейбусы вяртаюцца на звычайныя маршруты.
Частка аўтамабільнага моста ў раёне вуліцы Няміга абрынулася ў ноч з 7-га на 8-га студзеня. Пацярпела пешаходная секцыя — упалі агароджы і тратуар. Ніхто не пацярпеў. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне цалкам разабраць мост. На аднаўленне далі сабе месяц. У канцы студзеня старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў казаў, што здача аб'екта адбудзецца ў тэрмін — і 10 лютага рух па новым мосце будзе адноўлены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.