Аднаўляецца рух транспарту ў раёне моста, які абрынуўся ў Мінску
На мосце завяршаюцца работы / Еўрарадыё
З 11 лютага аднаўляецца рух грамадскага транспарту ў раёне моста над вуліцай Няміга, які абрынуўся ў Мінску, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".
На звычайныя маршруты вяртаюцца аўтобусы № 1, 24, 38, 57, 69, 73, 74с, 91, 119с, 163, 188 с і тралейбусы № 9, 12, 13, 14, 29, 37, 40, 40а, 46, 53, 57.
Мяркуецца, што заўтра рамонтныя работы на мосце будуць завершаныя.
Частка аўтамабільнага моста абрынулася ў ноч з 7-га на 8-га студзеня. Пацярпела пешаходная секцыя — упалі агароджы і тратуар. Ніхто не пацярпеў. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне цалкам разабраць мост. На аднаўленне далі сабе месяц. У канцы студзеня старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў казаў, што здача аб'екта адбудзецца ў тэрмін — і рух па новым мосце будзе адноўлены меркавана 10 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.