Можа вырашыцца праблема з атрыманнем добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства

Украінскі пашпарт

Украінскі пашпарт / УНІАН

Нарэшце можа вырашыцца праблема з атрыманнем беларускімі добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства. 22 студзеня стала вядома, што прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Вярхоўную Раду будзе ўнесены законапраект, які дазваляе ўвядзенне інстытута множнага грамадзянства, паведамляе hromadske.ua.

Зяленскі падкрэсліў, што новаўвядзенне дапаможа атрымаць грамадзянства ўкраінцам, якія ў розны час і з розных прычын пакінулі радзіму (акрамя тых, хто жыве ў "краіне-агрэсары"), а таксама замежным добраахвотнікам, якія абараняюць Украіну ад расійскіх акупантаў.

Ва Украіне ў складзе розных падраздзяленняў супраць РФ ваююць сотні беларусаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі