Мсціслаўскія даішнікі адкрылі стральбу, каб спыніць п'янага кіроўцу БМВ

Мсціслаўскія даішнікі адкрылі стральбу, каб спыніць п'янага кіроўцу БМВ

У ноч на 18 ліпеня мсціслаўскія даішнікі адкрылі стральбу па аўтамабілі БМВ. Здарэнне адбылося каля вёскі Старое Сяло Мсціслаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.

Машына ехала са Мсціслава, пятляючы з боку ў бок па ўсёй шырыні праезнай часткі. Пацярпелых пры здарэнні не было. 

Выявілася, што аўтамабілем кіраваў жыхар Мсціслаўскага раёна. Пасля затрымання ён прызнаўся, што спрабаваў уцячы, бо ехаў нецвярозым. Разам з ім у БМВ была пасажырка. 

На месца здарэння неадкладна прыбыла следча-аператыўная група РАУС. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі