МУС адрапартаваў пра чарговае "спыненне несанкцыянаванага мерапрыемства"

МУС адрапартаваў пра чарговае "спыненне несанкцыянаванага мерапрыемства"

"Под видом катания на лыжах собралась группа около 20 человек и устроила несанкционированный митинг с использованием БЧБ-символики". Так МУС пракаментавала затрыманне лыжнікаў на ўскрайку леса ў Маладзечанскім раёне.

У тых, хто там сабраўся, з сабой сапраўды была БЧБ-сімволіка. Але таксама ў іх з сабой былі і лыжы — яны трапілі ў кадр на відэа, знятым міліцыянтамі.

Учора міліцыя спыніла "несанкционированное мероприятие под видом музыкальной вечеринки", сёння — мітынг пад відам катання на лыжах. Што будзе заўтра?

Затрыманні адбыліся і ў Салігорску. Як паведамляюць праваабаронцы, там АМАП затрымаў 19 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі страйкама "Беларуськалія". Затрыманыя не мелі пры сабе сцягоў і іншай сімволікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі