МУС прапануе ўзмацніць адказнасць за распаўсюд насваю

МУС прапануе ўзмацніць адказнасць за распаўсюд насваю

МУС прапануе сур’ёзна ўзмацніць адказнасць за распаўсюд насваю. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч.  Паводле яго інфармацыі, ёсць прапановы ўвесці штрафы да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і транспартных сродкаў, выкарыстаных для яго перамяшчэння.

Прадстаўнік ведамства адзначыў, што аб’ёмы паставак насваю ў Беларусь з кожным годам павялічваюцца. Толькі за апошнія тры гады праваахоўнікі канфіскавалі 4,5 тоны рэчыва. Гэтага магло хапіць на болей як 200 тысяч доз агульным коштам 8,5 мільярда рублёў.

Цяпер памер штрафаў для распаўсюднікаў насваю складае 3-5 мільёна рублёў і гэтыя страты не адчувальныя для гандляроў рэчывам у параўнанні з тымі прыбыткамі, які яны маюць.

Часцей за ўсё насвай спажываюць падлеткі, у якіх з-за гэтага здараюцца пэўныя разладжанні ў інтэлектуальнай сферы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі