МУС: пры затрыманні пратэстовец адмахваўся ад міліцыянтаў сякерай
Міліцыянты затрымалі 53-гадовага мінчука за тое, што ў 2020 годзе ён у чатах публікаваў "заклікі да забойства міліцыянтаў", паведамляе прэс-служба МУС.
Індывідуальнага прадпрымальніка вылічыла Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС.
Паведамляецца, што пры затрыманні мінчук актыўна супраціўляўся, "спрабуючы нанесці супрацоўнікам удары сякерай". Таксама міліцыянты дадаюць, што мужчына, асцерагаючыся затрымання, "апошнім часам вёў канспіратыўны лад жыцця і пастаянна насіў пры сабе сякеру".
На яго пачалі дзве крымінальныя справы — за распальванне сацыяльнай варожасці і за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.