МУС: у Беларусі затрымана каля 800 удзельнікаў антываенных акцый

МУС: у Беларусі затрымана каля 800 удзельнікаў антываенных акцый

27 лютага ў Беларусі было затрымана "за розныя парушэнні грамадскага парадку" каля 800 удзельнікаў антываенных акцый. Гэтую лічбу ў панядзелак назвалі ў МУС РБ. Правабаронцам было вядома больш за паўтысячы прозвішчаў затрыманых. Як і меркавалася, іх аказалася на некалькі соцень больш.

Па версіі МУС, несанкцыянаваныя акцыі пратэсту супраць вайны — "правакацыі" і "дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Распачата крымінальная справа.

Міліцыя збіраецца знайсці і пакараць кіроўцаў, якія "незаконна падавалі гукавыя сігналы", падтрымліваючы пратэсты. Пакараць усіх яны не змогуць — сігналілі тысячы кіроўцаў.

Асноўным лозунгам пратэстаў быў "Не вайне!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі