МУС Украіны высветліла асобы больш за 3 тысяч тэрарыстаў

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак.

Як сказаў Шкірак, “дзякуючы аператыўна-пошукавым мерапрыемствам ужо ўстаноўлена больш за 1800 асоб, якія маюць дачыненне да трох асноўных тэрарыстычных бандаў у Луганскай вобласці: грамадзяніна Мазгавога, грамадзяніна Болатава і грамадзяніна Казіцына”. Па словах Шкірака, у групоўцы Валерыя Болатава ідэнтыфікаваныя больш за 700 чалавек, Мікалая Казіцына - больш за 500 чалавек, Аляксея Мазгавога - больш за 400 чалавек.

Як паведаміў дарадца міністра, агульная колькасць ідэнтыфікаваных тэрарыстаў "ДНР" на ўсходзе Украіны перавышае 1500 чалавек. Яны знаходзяцца ў трох асноўных групоўках: камандзіра батальёна “Аплот”, “прэм'ер-міністра ДНР” Аляксандра Захарчанкі ("Захар"), Ігара Безлера ("Бес"), Барысава ("Чачэна"). Па словах Шкірака, у групоўцы Захарчанкі ўстаноўленыя асобы 700 чалавек, у групоўцы Безлера - больш за 600, у групоўцы Барысава - больш за 200 чалавек. Як адзначыў Шкірак, адносна ўсіх устаноўленых асоб праводзяцца следчыя дзеянні, шматлікім прад'яўленыя падазрэнні, значная частка гэтых людзей аб'яўлена ў вышук або арыштаваная, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі