МУС: Жаночы марш па вуліцах Мінска сабраў 4 тысячы удзельніц
Сцягі на швабрах у пратэстуючых жанчын / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Прэс-служба МУС расказала, колькі чалавек паўдзельнічала ў пратэстах 29 жніўня. Міліцыя кажа аб пратэстных акцыях у 24 населеных пунктах краіны.
Самыя актыўныя пратэсты разгарнуліся ў Мінску. Па афіцыйных лічбах, у іх прынялі ўдзел каля 200 матацыклістаў, каля 100 раварыстаў і каля 4 тысяч пешаходаў. Гэта пра гранд-парад "жаночых міратворчых сіл" (цытата).
Прэс-служба МУС кажа пра 35 выпадкаў парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пра 29 затрыманых да разгляду ў судзе справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
У той жа час, яшчэ 4,5 тысячы чалавек узялі ўдзел у "мерапрыемствах у падтрымку міру, бяспекі і спакою" (цытата), якія прайшлі ў Мінску, а таксама ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.