Муж і жонка загінулі на дарозе: кіроўца не заўважыў іх праз моцную залеву

Муж і жонка загінулі на дарозе: кіроўца не заўважыў іх праз моцную залеву

У Жлобінскім раёне пад коламі аўтамабіля загінулі муж і жонка. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 21 чэрвеня каля 21:50 на 218 км аўтадарогі М-5 Мінск-Гомель.

Кіроўца мікрааўтобуса “Мерседэс” рухаўся з боку Мінска. Была моцная залева, сцямнела, таму ён не заўважыў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу праз нерэгуляваны пераход. Пешаходы не мелі на сабе флікераў. Ад атрыманых траўмаў абодва загінулі на месцы.

Мужчыне было 33 гады, яго жонцы ўсяго 21.

У ДАІ Гомелькай вобласці адзначаюць, што за 5 месяцаў гэтага года ў рэгіёне адбылося 70 ДТЗ з удзелам пешаходаў. 12 чалавек загінулі і 62 атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі