Мужчын, якія ішлі на салдата падчас антываеннага мітынгу, адправілі ў калонію
У Мінскім гарадскім судзе агучаны вырак інжынеру Аляксандру Комару і Андрэю Андрэеву, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Андрэеву два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Комару — тры гады. Абодва мужчыны не прызналі віну.
Іх абвінавацілі ў "гвалце ці пагрозе гвалту" ў адносінах да салдата Крута. Інцыдэнт адбыўся падчас антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Мінску. Мужчыны проста ішлі на салдата, калі ён адступаў.
На судзе стала вядома, што абвінавачаных збівалі пры затрыманні. Комара збілі падчас затрымання, а потым яшчэ раз праз тое, што ён запэцкаў кроўю машыну. У Жодзіне яго кінулі ў аднамесны карцар, дзе знаходзіліся восем чалавек. У выніку Комар прастаяў там два дні.
Андрэеву пагражалі, у тым ліку сексуальным гвалтам, замахваліся на яго, ён стаяў на каленях. Пяць дзён яго не кармілі, а потым таксама кінулі ў карцар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.