Мужчына, які напаў на цягнік у Бельгіі, назваўся рабаўніком (відэа)

Мужчына, які адкрыў стральбу ў цягніку Амстэрдам — Парыж на тэрыторыі Бельгіі, заявіў, што не з’яўляецца тэрарыстам. Па словах затрыманага, ён хацеў абрабаваць пасажыраў, пішуць французскія СМІ.

Што да зброі, з якой яго затрымалі, то па словах зламысніка, ён знайшоў яе ў торбе, пакінутай невядомым у адным з паркаў Бруселя.

Затрыманы не меў дакументаў. Ён сказаў, што з’яўляецца 26-гадовым мараканцам, некаторы час жыў у Іспаніі і падтрымліваў радыкальны ісламісцкі рух.

Міністр унутраных справаў Францыі Бернар Казнёў раіць не рабіць заўчасных высноваў наконт асобы затрыманага, бо спачатку малады чалавек паведаміў пра сябе адну інфармацыю, а потым выклаў ужо зусім іншую, адзначае Euronews.

Нагадаем, што ўвечары 21 жніўня двое амерыканскіх турыстаў, якія з’яўляюцца ваеннымі, змаглі абясшкодзіць стралка і перадухіліць масавы расстрэл пасажыраў цягніка, якіх было 544 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі