Мужчына з касой на самакаце ездзіў уначы па Гродне
Смерць з касой, ілюстрацыйнае фота
Незвычайнага ездака затрымалі ў ноч на панядзелак гродзенскія міліцыянты.
Каля другой гадзіны ночы ім паведамілі, што на вуліцы Белуша мужчына на самакаце з касой палохае маладых людзей.
Міліцыянты затрымалі яго. Выявілася, што мужчына быў нецвярозы: у выдыханым паветры ў яго зафіксавана 2,6 праміле алкаголю.
Яго дзеянням абяцаюць даць прававую ацэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.