Мужчынам па-рашейнаму нельга выязжаць з Украіны — Зяленскі адказаў на петыцыю
Уладзімір Зяленскі адказаў адмовай на петыцыю пра дазвол на выезд з Украіны мужчынам ад 18 да 60 гадоў. Ён нагадаў, што, згодна з Канстытуцыяй, абарона Украіны — гэта справа усяго народу.
Забарона на выезд паўнагадовых мужчын з Украіны пачала дзейнічаць з увядзеннем вайсковага становішча. Абмежаванне будзе адмененае, калі скончыцца рэжым вайсковага становічша, сказана ў адказе Зяленскага.
Разам з тым, прэзідэнт Украіны звярнуўся да прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля з просьбай апрацаваць прапановы,згаданыя ў петыцыі. А асаблівую ўвагу звярнуць на перадухіленне і выяўленне магчымых карупцыйных правапарушэнняў, у прыватнасці сярод памежнікаў і супрацоўнікаў тэрытарыяльных цэнтраў кадравага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.