Мужчынскі пас’ют на этапе Кубка свету па біятлоне выйграў немец Сімон Шэмп
Гонка пераследу ў мужчын прайшла 19 снежня ў рамках этапу Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Пераможцам гонкі стаў немец Сімон Шэмп. Спартсмен здолеў захаваць першае месца, занятае па выніках спрынту. На другім месцы француз Мартэн Фуркад, на трэцім — расіянін Антон Шыпулін.
У беларусаў найлепшы вынік паказаў Аляксандр Даражко, які заняў 28-е месца. Ён дапусціў тры промахі і прайграў лідару гонкі 2 хвіліны 43,1 секунды. У спрынце спартсмен займаў 27-е месца.
Жаночая гонка пераследу ў Паклюцы пройдзе таксама сёння і пачнецца ў 15.30. Лідар зборнай Беларусі Надзея Скардзіна стартуе ў ёй з 21-й пазіцыі.
Фота: Беларуская федэрацыя біятлону