Музыкі гурта “Разбітае сэрца пацана” з’ехалі ва Украіну

Музыкі гурта “Разбітае сэрца пацана” з’ехалі ва Украіну

Музыкі беларускага гурта “Разбітае сэрца пацана” з’ехалі ва Украіну. Пра гэта яны напісалі ў Instagram.

"РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастролькі, — пішуць музыкі. — Мы ўсе вельмі фанатычна ставімся да праекта, у нас хутка новы альбом і куча розных ідэй. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў".

У лютым 2021-га ўсе чацвёра ўдзельнікаў гурта атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падпольным канцэрце ў Смалявіцкім раёне. Іх затрымалі разам з усімі гледачамі. Прэс-служба МУС тады заявіла, што адбывалася несанкцыянаванае масавае мерапрыемства "пад выглядам музычнай вечарыны".

"Пакуль што [пераехала ва Украіну] палова калектыву, чакаем другую, — пішуць музыкі РСП. — Не ведаем, што з гэтага атрымаецца і што будзе заўтра, але мы ў кожным выпадку паспрабуем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі