Музыкі масава адмяняюць канцэрты і гастролі ў Францыі

Музыкі масава адмяняюць канцэрты і гастролі ў Францыі

Шэраг знакамітых артыстаў адмянілі свае канцэрты і нават гастрольныя туры ў Парыжы ў сувязі з апошнімі падзеямі. 


У сталіцы Францыі не адбудуцца канцэрты гуртоў Formation, Lapsley, Electric Six, Years & Years, Braids і Bondax, таксама адмовіліся ад выступу Marilyn Manson, а Motorhead не змаглі ўехаць у Францыю ў сувяззю з закрыццём межаў. Іх канцэрт папярэдне перанесены на канец студзеня.


Некаторыя артысты адмянілі цэлыя гастрольныя туры. Напрыклад, Прынс адклаў свае разрэкламаваныя гастролі на нявызначаны тэрмін. Deftones мусілі тры дні запар выступаць у сумна вядомым "Батаклане" — канцэрты адмененыя. Eagles of Death Metal, якія апынуліся ў цэнтры тэрарыстычнай атакі, прынялі рашэнне проста згарнуць тур і вярнуцца дадому ў Амерыку. Адмовіліся завяршыць гастролі па Еўропе і Foo Fighters. U2, у якіх была запланаваная серыя канцэртаў у Парыжы, перанеслі іх на іншы тэрмін. 


Але, нягледзячы на рашэнне калег, многія артысты ўсё ж не сталі адмаўляцца ад выступаў у Парыжы. Сярод іх — Simply Red, Hot Chip, Belle and Sebastian і Litle Comets.

Фота: fox6now.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі