МВФ: глабальная эканоміка аказалася ў рэцэсіі

МВФ: глабальная эканоміка аказалася ў рэцэсіі

Глабальная эканоміка аказалася ў рэцэсіі. Такую заяву 27 сакавіка зрабіла Крысталіна Георгіева, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду. Паводле яе слоў, рэцэсія падобная да той, што была ў 2008-2009 гадах, альбо нават горшая, паведамляе ТАСС.

Георгіева мяркуе, што тэрміны аднаўлення залежаць ад таго, як хутка і паспяхова ўдасца спыніць на планеце распаўсюд каранавіруснай інфекцыі COVID-19, а таксама прадухіліць праблемы з ліквіднасцю.

Дырэктар-распарадчык МВФ заклікала звярнуць больш пільную ўвагу на краіны, якія маюць вялікія даўгі. Інакш будзе запозна, калі гэта стане вельмі сур'ёзнай праблемай. Гаворка ідзе пра дапамогу багатых краін бедным. Да гэтага ўжо гатовыя Вялікабрытанія, Японія і Кітай. Тым часам у МВФ паступаюць шматлікія заяўкі аб выдзяленні надзвычайнага фінансавання ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам.

Крысталіна Георгіева параіла ўладам краін свету больш рашуча прымаць эканамічныя меры, каб знізіць негатыўныя наступствы пандэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі