Мы верылі Лукашэнку: амбасадар Украіны пра здымак Зяленскага з Лукашэнкам
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў здымак Зяленскага і Лукашэнкі, якія па-сяброўску ўсміхаюцца адзін аднаму. У сацсетках гэтае фота выкарыстоўваецца, каб паказаць, што не толькі беларусы, але і самі ўкраінцы ў выніку сваёй знешняй палітыкі нясуць адказнасць за расійскае ўварванне з тэрыторыі Беларусі.
— Гэта рэальна існуючы фотаздымак, зроблены падчас Другога Форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі ў Жытоміры ў кастрычніку 2019 года. У шклянках — звычайная вада.
У той час мы яшчэ спадзяваліся на партнёрства і падпісвалі кантракты, а галоўнае — верылі ў запэўніванні Лукашэнкі, што ўкраінска-беларуская мяжа заўсёды будзе мяжой міру і добрасуседства. Як бачым, міру на мяжы няма, таму што Беларусь дазволіла расійскім войскам выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ваеннага ўварвання ва Украіну, і замест кантрактаў Беларусь губляе амаль $5 млрд экспарту сваёй прадукцыі ва Украіну, якія мела па выніках 2021 года, — сцвярджае Кізім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.