Мы выратаваныя? Што за лекі навукоўцы знайшлі ад COVID-19
Малнупіравір выратуе ад каранавіруса? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Праз амаль два гады пасля з'яўлення COVID-19 спецыфічных лекаў ад яго да гэтага часу няма. Дактары лечаць не сам вірус, а яго наступствы — пнеўманію, згушчэнне крыві і гэтак далей. Паралельна даследуюцца варыянты выкарыстання розных наяўных прэпаратаў: напрыклад, медыкі спрабавалі выкарыстаць супрацьмалярыйны гідроксіхларахін, але пазней СААЗ заклікала адмовіцца ад яго. Пошукі той самай "чароўнай таблеткі" ідуць да гэтага часу, і вось з'явілася новая надзея: малнупіравір.
Рызыка шпіталізацыі зніжаецца ў два разы
Першапачаткова малнупіравір распрацоўваўся ў амерыканскім універсітэце Эмары як лекі ад грыпу, але нядаўна з'явіліся звесткі пра яго ўплыў на SARS-CoV-2.
Згодна з папярэднім клінічным выпрабаваннем (*), малнупіравір перашкаджае вірусу размнажвацца. Акрамя таго, ён зніжае рызыку шпіталізацыі і смерці ад COVID-19 прыкладна на 50% для інфікаваных — гэта лічыцца вельмі добрым паказчыкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.