Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"

Танк і гармату прыцягнулі на месца "гістарычнай рэканструкцыі"

Танк і гармату прыцягнулі на месца "гістарычнай рэканструкцыі" / t.me/narachanka/

Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам. Мясцовыя ўлады вырашылі арганізаваць "гістарычную рэканструкцыю", якая адбудзецца ў суботу. У пятніцу ж на яе месца прывезлі згаданы танк і гармату, якая, відаць, будзе па ім "страляць".

Чыноўнікі абяцаюць мясцовым жыхарам і гасцям "маштабнае" і "грандыёзнае" святкаванне. Ва ўрачыстым шэсці паўдзельнічаюць "вікінгі", рыцары, шляхта, удзельнікі вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, а таксама Нарачанскага паўстання рыбакоў 1935-га. У рэканструкцыі часоў апошняй вайны паўдзельнічаюць "беларускія партызаны" са сцягам брыгады. Магчыма, яны і атакуюць нямецкі танк. Агулам плануецца задзейнічаць да 120 рэканструктараў.

Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"
Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі