Мядзведзеў чакаў Лукашэнку з неафіцыйным візітам на мінулым тыдні
Былы намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Фёдараў расказаў Еўрарадыё, з-за чаго беларускі кіраўнік не прыехаў да Мядзведзева, чаму Крэмль не адмяніў паказ “Хроснага бацькі-3” і чым небяспечная адмова Лукашэнкі ехаць на саміт АДКБ. Еўрарадыё: “Роўна тры тыдні таму ў размове з Еўрарадыё вы прадказвалі, што цягам двух-трох тыдняў Лукашэнка наведае Маскву з неафіцыйным візітам, каб вырашыць усе спрэчныя пытанні паміж нашымі краінамі. Тры тыдні мінула, а візіт так і не адбыўся”…
Андрэй Фёдараў: Усё адно гэта застаецца на парадку дня. Бо ўсе рознагалоссі, якія маюцца, не здымаюць неабходнасці ўзаемадзеяння па дастаткова вялікай колькасці пытанняў. Цяпер сітуацыя абвастрылася і вельмі важна – які наступны крок зробяць кожны з бакоў. Я не выключаю сітуацыі, што Аляксандр Рыгоравіч адмовіцца паехаць у Ерэван. З улікам новай сітуацыі паміж нашымі краінамі і з улікам таго, што там будзе абмяркоўвацца тэма Кыргызстана. У тым ліку – перадачу Кыргызстану зброі. Што для яго (Лукашэнкі – ЕРБ) не простае пытанне. Таму я па-ранейшаму лічу, што самы аптымальны варыянт – двухбаковая сустрэча па-за межамі АДКБ.
Еўрарадыё: Ці можна такую сустрэчу прагназаваць? Мінулы раз вы таксама былі ўпэўненыя ў сваіх прадказаннях.
Андрэй Фёдараў: Так, планавалася. Я нават дату ведаў. Яна, на жаль, мінула некалькі дзён таму. Мелася на ўвазе, што напрыканцы мінулага тыдня Аляксандр Рыгоравіч можа з’явіцца ў Расійскай Федэрацыі. Быў такі разлік. Гэта выцякала з цэлага шэрага рэчаў і неабходнасці працоўных кансультацый. Але ўсё пайшло па іншым варыянце, які вельмі складаны і канфліктны. І цяпер сапраўды сітуацыя вельмі вострая.
Еўрарадыё: І што, на ваш погляд, стала прычынай змены планаў, адмены візіту?
Андрэй Фёдараў: У тым ліку і ўся гэта інфармацыйная палеміка. Аляксандр Рыгоравіч, мякка кажучы, застаўся незадаволены той інфармацыйнай атакай, якая на яго абрынулася. Яго асноўны тэзіс: “Я застаюся лепшым сябрам Расіі, а вы мне даваць выспятка!? І на дадзеным этапе гэта найперш пытанне псіхалагічнае. Не палітычнае пакуль, а псіхалагічнае. Проста Аляксандр Рыгоравіч адчуў, што яму здрадзілі ў Расіі. І таму, у тым ліку, вырашыў змяніць свае планы.
Еўрарадыё: Прадказаць такую рэакцыю беларускага прэзідэнта было не складана. Чаму Крэмль, зрабіўшы некалькі інфармацыйных стрэлаў, не адмяніў стрэл “Хросным бацькам-3”?
Андрэй Фёдараў: Я, шчыра кажу, таксама не магу канчаткова гэтага зразумець. Магчыма, частка людзей у нас лічыць, што зараз неабходна праявіць максімальную жорсткасць. Каб паказаць, што нехта ў Расіі хацеў бачыць іншы вынік ў 2011 годзе. Але я лічу, што ўсё, што цяпер адбываецца, гэта ўжо рызыкоўная сітуацыя. Крыху ведаючы Аляксандра Рыгоравіча, я магу меркаваць, што ў бліжэйшы час ён адкажа дастаткова жорстка. І ўжо не словамі, а дзеяннямі. Напрыклад, могуць быць створаныя пэўныя праблемы з транзітам грузаў у Калінінград. Варыянтаў заўсёды было шмат. Але да іх звычайна не даходзіла. Бо ўсе разумелі: адзін няправільны крок і ўсё можа пасыпацца.
Еўрарадыё: Наконт 2011 года – мінулы раз вы катэгарычна заяўлялі, што крамлёўскага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі няма. Можа, сітуацыя змянілася?
Андрэй Фёдараў: Сапраўды няма такога кандыдата. Шчыра кажучы, калі б такі кандыдат быў, то ў яго б цяпер узніклі такія складанасці ў працы, што ён сам бы не захацеў далей быць кандыдатам! Я лічу, што гэтая інфармацыйная атака на Аляксандра Рыгоравіча мае за мэту псіхалагічна надламіць яго. Прымусіць яго размаўляць з Расіяй іншай мовай: больш рэалістычнай, спакойнай. Усе разумеюць, што без паважлівага дыялога з Расіяй Беларусі будзе вельмі складана.
Еўрарадыё: Вы думаеце, што такога тэмпераментнага чалавека, як Аляксандр Лукашэнка, фільм “Хросны бацька-3” прымусіць размаўляць з Расіяй спакойна?
Андрэй Фёдараў: Аляксандр Рыгоравіч, пры ўсёй сваёй эмацыйнасці, вельмі часта ўмее сябе жалезна трымаць у руках. Сціснуўшы зубы, маўчаць, а не паказваць сваю рэакцыю. Я не думаю, што зараз ён будзе каментаваць паказаны ўчора фільм “Хросны бацька-3”, а зробіць свае высновы. У палітыцы праява эмоцый – гэта слабасць. Яму зараз нельга быць слабым у вачах беларускага народа і ў рамках уласнай інфармацыйнай прасторы. Калі зараз ён праявіць слабасць, то яна будзе потым рэпрадуцыравана шмат на які падзеі, мерапрыемствы і гэтак далей.
Еўрарадыё: У нас цяпер шмат кажуць пра тое, што Беларусь выратуе Расію сухім малаком і, магчыма, зерне.
Андрэй Фёдараў: Доля беларускага сухога малака на расійскім рынку вельмі сур’ёзная. Калі раптам Беларусь не будзе пастаўляць сюды малако, то могуць узнікнуць праблемы на расійскім рынку. Але з другога боку: калі не ў Расію, то – куды? Іншых рынкаў у Беларусі няма. Тут вялікае перапляценне палітычных і эканамічных пытанняў, якое, на мой погляд, робіць непазбежнай сустрэчу двух лідэраў. Лукашэнка – гэта не Саакашвілі, з якім Мядзведзеў не будзе сустракацца ні пры якіх абставінах. Афіцыйных ці неафіцыйных. Аляксандр Рыгоравіч ― прэзідэнт краіны, якая вельмі побач і якая ўваходзіць у Мытны саюз. Стаўкі вельмі высокія. Мяркую, што эмацыйны парыў цягам некалькіх дзён пройдзе. У цяперашняй сітуацыі рашаючым будзе саміт АДКБ. Калі ён прыедзе ў Ерэван і сядзе за адзін стол з Дзмітрыем Анатольевічам, то ён зможа падыйсці да яго і перамовіцца сам-насам. Прынамсі, я гэтага не выключаю. Калі ён не прыедзе ў Ерэван, праігнаруе саміт АДКБ ― ступень напружанасці паміж нашымі краінамі можа значна павялічыцца. Калі ён знойдзе ў сабе палітычную рашучасць, каб прыехаць і выкарыстаць трыбуну АДКБ для таго, каб выказаць свой пункт погляду, то магчымы іншы варыянт развіцця падзей”.
Еўрарадыё: Як вы лічыце, ці можа сітуацыя дайсці да таго, што паміж нашымі краінамі будуць перарваныя дыпламатычныя адносіны?
Андрэй Фёдараў: Гэтага не будзе. Ёсць эканамічныя складнікі, якія важнейшыя за ўсе палітычныя дыялогі. Ні Расіі, ні Беларусі перавод канфлікту ў разрыў адносінаў не выгадны. Хаця яшчэ і могуць быць жорсткія заявы і палітычныя дэмаршы, але трэба памятаць пра рэаліі. Пару гадоў таму я быў сведкам адной гісторыі. Калі паміж нашымі краінамі былі пэўныя складанасці. Тады адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў сказаў: “На нас ціснуць, але што будзе, калі мы пачнем растамажваць грузы, тракі, якія ідуць у Расію, па ўсіх правілах – павольна і спакойна? Як тады будзе забеспячэнне Расіі і ў прыватнасці Масквы ажыццяўляцца?” Такія настроі таксама былі ў свой час, і яны могуць вярнуцца. Гэта быў бы горшы варыянт. Бо хочам мы таго ці не – транзіт харчовых тавараў ідзе праз Беларусь. І тут я не згодны з тым, што сказалі ў “Хросным бацьку”: нібыта расійскія перавозчыкі стараюцца аб’язджаць Беларусь. Транзіт праз Украіну – гэта яшчэ горш. Транзіт пра Фінляндыю таксама не падарунак. Таму транзіт праз Беларусь застаецца самым кароткім, лёгкім і выгадным маршрутам дастаўкі грузаў у Маскву і цэнтральную Расію. І не хацелася б, каб справа дайшла да такой эканамічнай вайны.
Еўрарадыё: Але ці можна канчаткова выключыць верагоднасць такога развіцця падзей?
Андрэй Фёдараў: Нельга. Я цалкам выключаю варыянт з разрывам дыпламатычных адносінаў. Але я не магу выключыць варыянт, калі беларускі бок можа пайсці на тыя ці іншыя меры дыпламатычнага характару, якія, прынамсі, для беларускага кіраўніцтва, пакажуць залежнасць Расіі ад транзіту праз Беларусь.
Фота: Змітра Лукашука