Мядзведзеў сумняецца ў легітымнасці органаў улады ва Украіне
Легітымнасць цэлага шэрагу органаў улады ў Украіне выклікае вялікія сумневы.
Пра такую заяву прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева перадае БЕЛТА.
Кіраўнік расійскага ўрада таксама адзначыў, што адкліканне расійскага амбасадара з Кіева азначае, што расійскім уладам незразумела, што адбываецца ва Украіне. На яго думку, ва Украіне ёсць пагроза для расійскіх інтарэсаў, для жыцця і здароўя расійскіх грамадзян. Мядзведзеў дадаў, што Расія гатовая аднавіць супрацоўніцтва з Украінай, калі там будзе сфармаваная сучасная ўлада, заснаваная на канстытуцыі.
Разам з тым, па словах Мядзведзева, Украіна застаецца для Расіі важным партнёрам. "Мы гатовыя абмяркоўваць любыя тэмы, але галоўнае - разумець, з кім іх абмяркоўваць. Калі лічыць урадам людзей у масках, то, па ўсёй верагоднасці, нам з такім урадам будзе працаваць складана".
Фота — nnm.me