Мядзведзеву паведамілі, што беларуская каўбаса ў Расіі даражэе

Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў 9 лютага наведаў гастраном "Апетытны" ў Варонежы. Як паведамляе РІА "Новости", расійскі прэм'ер паразмаўляў з прадаўцамі і пакупнікамі.

Мядзведзева цікавіла, ці выраслі кошты на прадукты. У мясным аддзеле яму паведамілі, што кошты спярша выраслі, аднак апошнім часам зніжаюцца. У аддзеле з мясам птушкі прадаўцы заявілі, што кошты практычна засталіся на ранейшым узроўні. А вось ў каўбасным аддзеле Мядзведзеву распавялі, што беларуская прадукцыя ў іх падаражэла, а мясцовая застаецца па ранейшых коштах.

Напрыканцы паходу ў краму Мядзведзеў канстатаваў, што "і не такія часы бывалі".

Фота — instagram.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі