Мяжу Літвы з Беларуссю з 1 ліпеня патрулюе еўрапейскае агенцтва Frontex

Супрацоўнік Frontex / twitter
Супрацоўнік Frontex / twitter

Мяжу Літвы з Беларуссю разам з літоўскімі памежнікамі цяпер будуць патруляваць супрацоўнікі Еўрапейскага агенцтва аховы межаў і берагавой лініі Frontex. Delfi паведамляе, што шэсць супрацоўнікаў Frontex прыступілі да працы ў Літве 1 ліпеня. 

Камандзіраваныя Frontex французскія, венгерскія і нямецкія памежнікі будуць працаваць на ўчастках пагранзастаў Капчамесціса і Друскінінкая. Яны будуць уваходзіць у склад мясцовых патрулёў, старэйшымі ў якіх будуць супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Плануецца, што ў ліпені ў Літве будуць працаваць 30 памежнікаў Frontex. Яны прыедуць у Літву са сваёй экіпіроўкай, зброяй, транспартнымі сродкамі.

За мінулыя суткі памежнікі затрымалі 150 незадакументаваных мігрантаў, што перавышае сутачныя рэкорды. За першыя паўгода 2020-га нелегальна беларуска-літоўскую мяжу перасеклі 822 чалавекі, што ў 10 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Урад Літвы да вырашэння праблемы вырашыў падключыць улады Ірака і Турцыі, чые грамадзяне чакаюць рашэння свайго лёсу ў Літве. Літоўцы папросяць дапамогі ў апазнанні мігрантаў і вяртанні асоб, якія не якія адпавядаюць крытэрам палітычных уцекачоў.

Паводле паведамлення Frontex у Твітары, супрацоўнікі агенцтва таксама камандзіраваныя на латвійска-беларускую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі