МЗС: Беларусь не ўзгадняла візіт Міклаша Харашці ў якасці спецдакладчыка ААН
Беларусь не ўзгадняла візіт Міклаша Харашці ў якасці спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта ў аўторак заявіў, адказваючы на пытанне партала tut.by, начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, Харашці прыме ўдзел у адным з пазапраграмных мерапрыемстваў, арганізаваных дэлегатамі сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ (яна адкрыецца ў Мінску 5 ліпеня). І не ў якасці спецдакладчыка, а як прыватная асоба на запрашэнне прадстаўнікоў ПА АБСЕ. У адваротным выпадку яму трэба было атрымаць афіцыйны дазвол уладаў Беларусі.
Мірончык адзначыў, што пазіцыя ўладаў нашай краіне не змянілася, яны па-ранейшаму не прызнаюць краінавы мандат па Беларусі і збіраюцца супрацоўнічаць з Харашці ў якасці спецдакладчыка. Як вядома, Міклаш Харашці з’яўляецца спецдакладчыкам па пытанні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі з 2012 года. Ён спадзяваўся, што прыезд у нашу краіну можа стаць “першым крокам” на шляху да прызнання афіцыйным Мінскам яго мандата як спецдакладчыка ААН. Як бачым, яго спадзяванні не спраўдзіліся.