МЗС Беларусі ўхваліў польскую візавую ініцыятыву
Крокам "у патрэбным кірунку" назваў сёння прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных рашэнне Польшчы выдаваць беларусам бясплатныя нацыянальныя візы на тэрмін знаходжання да 90 дзён на працягу паўгода. Пры гэтым ён адзначыў, што такія візы атрымаюць толькі тыя грамадзяне, якія здолеюць пацвердзіць мэтазгоднасць свайго знаходжання ў Польшчы працяглы час. "Так што далёка не ўсе беларускія грамадзяне змогуць скарыстацца гэтай магчымасцю", — падкрэсліў Савіных.
Прэс-сакратар не згадаў, што гэтай "магчымасцю" не скарыстаюцца і тыя беларусы, якіх польскі бок палічыць датычнымі да палітычных рэпрэсій, што разгарнуліся пасля 19 снежня.
Ён толькі нагадаў, што Беларусь заўжды выступала за спрашчэнне візавых фармальнасцяў у адносінах з краінамі Еўрасаюза.