МЗС: Беларусы ў складзе тургруп падчас тэракта ў Тунісе не пацярпелі

Беларускія турысты, якія знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп, не пацярпелі падчас тэракта ў Тунісе.

“Па дадзеных беларускіх тураператараў, ніхто з турыстаў, якія знаходзяцца ў Тунісе ў складзе арганізаваных турыстычных груп, не пацярпеў”, — паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі са спасылкай на тураператараў у сваім афіцыйным твітэр-акаўнце.

Раней беларускі МЗС праінфармаваў, што знешнепалітычнае ведамства ў кантакце з расійскімі калегамі, пасольствам Расіі ў Тунісе высвятляе, ці былі сярод загінулых і пацярпелых грамадзяне Беларусі, паведамляе interfax.by.

Паводле папярэдніх дадзеных, ахвярамі тэракта сталі каля 30 чалавек, 20 атрымалі раненні. Напад быў здзейснены на гатэлі Riu Imperial Marhaba 5* і Mouradi Palm Marina 5*. Абодва размешчаныя па суседстве ў папулярнай курортнай зоне Порт Эль Кантауі.

Загінулыя — у асноўным грамадзяне Германіі і Вялікабрытаніі.

Чорная пятніца: тэракты ў Тунісе, Кувейце і Францыі

Фота: lifenews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі