МЗС: Мы не ўдзельнічаем у “Еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі”

Пра гэта са спасылкай на намміністра замежных спраў Алену Купчыну піша інфармагенцтва БелаПАН.

Нагадаем, сёння працягваецца візіт у Беларусь кіраўніка дэпартамента Расіі, “Усходняга партнёрства”, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда. У гутарцы з журналістамі 24 верасня ў Мінску Віганд назваў сваю сустрэчу з Аленай Купчыной "канструктыўнай і плённай".

Па яго словах, галоўнай мэтай сустрэчы было абмеркаваць, “у якой ступені ўрад можа паўдзельнічаць у дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай у Дыялогу па мадэрнізацыі”. Са словаў Купчыной бачна, што абмеркаванне атрымалася не вельмі-та канструктыўным. Магчыма, гэта звязана з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных, якое чарговы раз агучыў у Мінску Віганд.

На фота: сустрэча Гунара Віганда і Алены Купчыной.

Фота: прэс-служба МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі