МЗС: На борце лайнера кампаніі FlyDubai не было беларусаў

МЗС: На борце лайнера кампаніі FlyDubai не было беларусаў

Грамадзян Беларусі не было на борце самалёта кампаніі FlyDubai, які разбіўся сёння ўначы каля Растова-на-Доне. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Твітэры Міністэрства замежных справаў.

“Паводле атрыманай Амбасадай Беларусі ў ААЭ інфармацыі авіякампаніі FlyDubai, грамадзян Беларусі на борце самалёта, які разбіўся пад Растовам, не было”, — сказана ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, на борце было 62 чалавекі — 55 пасажыраў і 7 сябраў экіпажу. Большасць пасажыраў былі расіянамі (44 чалавекі), таксама на борце знаходзілася 8 украінцаў, двое грамадзян Індыі і адзін — грамадзянін Узбекістана. Усе загінулі.

Boeing 737-800 авіякампаніі Flydubai выконваў рэйс з Дубая ў Растоў. Пасадка праходзіла ў складаных метэаралагічных умовах: увечары 18 сакавіка ў горадзе было абвешчана папярэджанне аб цыклоне з завеяй і моцным ветрам. Самалёт разбіўся ў 03.50 19 сакавіка пры другім заходзе на пасадку. Па папярэдніх дадзеных, ён зачапіўся за ўзлётна-пасадачную паласу і разбурыўся.

На месцы крушэння знойдзеныя абедзве “чорныя скрыні”, над расследаваннем трагедыі працуе Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК). Вылучаюць тры версіі авіякатастрофы: тэхнічная няспраўнасць самалёта, дрэннае надвор’е, памылка экіпажу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі