МЗС: Сярод пацярпелых ад тэракту ў Стамбуле беларусаў няма

МЗС: Сярод пацярпелых ад тэракту ў Стамбуле беларусаў няма

Сярод пацярпелых ад тэракту ў Стамбуле, паводле папярэдніх звестак, няма беларускіх грамадзян. Такой інфармацыяй падзялілася прэс-служба МЗС у сваім Твітары. Праверкай звестак пра магчымых пацярпелых у інцыдэнце займаецца генконсульства нашай краіны ў Стамбуле.

Як паведамлялася раней, тэракт у стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся ў аўторак позна ўвечары: трое тэрарыстаў-смяротнікаў спачатку адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым падарвалі сябе. Паводле сведчанняў відавочцаў, адзін з выбухаў адбыўся ў натоўпе перад рамкамі металашукальнікаў, размешчаных ля ўвахода ў будынак аэрапорта.

На дадзены момант налічваецца 36 ахвяраў нападу, яшчэ 90 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі