МЗС выказаў спачуванні з нагоды смерці Барыса Кіта

МЗС выказаў спачуванні з нагоды смерці Барыса Кіта

МЗС Беларусі выказаў спачуванні родным і блізкім славутага навукоўца Барыса Кіта, які 1 лютага пайшоў з жыцця.

“Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны перыяд беларускай і сусветнай гісторыі. Барыс Кіт нарадзіўся ў Расійскай Імперыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных Штатах. Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, рупліва і няспынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаванне беларускай свядомасці нашымі суайчыннікамі за мяжой”, — сказана ў паведамленні прэс-службы МЗС.

“Адданасць Айчыне Барыс Кіт пранёс праз усё жыццё і пакінуў свой след у беларускай і сусветнай гісторыі. Зрабіўшы вялікі ўнёсак у развіццё навукі, у прыватнасці, у галіне астранаўтыкі, ён спрычыніўся да збліжэння СССР і ЗША вакол гэтай агульнай для чалавецтва тэмы”, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі