МЗС: Звестак пра пацярпелых у Францыі беларусаў пакуль няма

МЗС: Звестак пра пацярпелых у Францыі беларусаў пакуль няма

Амбасада Беларусі ў Францыі на дадзены момант не мае звестак пра пацярпелых у парыжскіх тэрактах беларусаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў у сваім Твітэры.

У знешнепалітычным ведамстве грамадзянам нашай краіны парэкамендавалі выконваць указанні французскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі.

Таксама МЗС публікуе тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў: +33(0)145558000

Беларускія грамадзяне, чые сваякі знаходзяцца ў Парыжы, але не выходзяць на сувязь, могуць патэлефанаваць на нумар экстранай сувязі з амбасадай нашай краіны ў Францыі: +33609784140. У паведамленні падкрэсліваецца, што гэты нумар прызначаны толькі для сваякоў.

Серыя тэрактаў адбылася ў Парыжы ўвечары 13 лістапада. У выніку выбухаў і страляніны загінула сама меней 120 чалавек. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе групоўка ІДІЛ.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі