На 15 сутак асудзілі затрыманага адваката Макарава і яго жонку
Адваката Міхаіла Макарава і яго жонку, абаронцу Вікторыю Гулькову, арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта піша "Медыязона" са словаў сябра сям'і.
Верагодна, Гульковай і Макараву вынеслі прысуды за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як распавядала Еўрарадыё, учора стала вядома пра затрыманне шэрагу адвакатаў, якія абаранялі анархістаў з групы "Рэвалюцыйнае дзеянне". У праўладных ТГ-каналах заяўлялі, быццам абаронцы "працавалі на анархісцкую групоўку" і "выконвалі ролю сувязных паміж змоўшчыкамі".
Пазней МУС пацвердзіла затрыманне адвакатаў Міахіла Макарава і Анастасіі Сагановіч. Па версіі міліцыянтаў, адвакаты распаўсюджвалі "закрытую інфармацыю, у тым ліку персанальная даныя" — прозвішчы, хатнія адрасы ды іншыя матэрыялы крымінальнай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.