На 52-м годзе жыцця памёр выканаўца галоўнай ролі ў "Клане Сапрана"
Амерыканскі акцёр Джэймс Гандальфіні памёр ад сардэчнага прыступу ў Рыме.
Ён збіраўся ехаць на фестываль на Сіцылію, паведамляе РІА "Новости".
Джэймс Гандальфіні набыў вядомасць пасля выканання ролі "хроснага бацькі" Тоні Сапрана ў культавым тэлесерыяле "Клан Сапрана". Тады акцёр атрымаў тры прызы "Эмі" і "Залатога глобуса".
"Аднойчы позна ноччу, калі "Клан Сапрана" толькі пачалі паказваць, у маю манхэтэнскую кватэру нехта пастукаў, — распавядаў Джэймс Гандальфіні. — Я адчыніў дзверы, і чувак, які там стаяў, у момант зрабіўся белым, як прасціна. Я не адразу зразумеў, чаго ён так спалохаўся. А ён проста вырашыў, што я Тоні Сапрана...".
Фота — Reuters