На 6 лістапада ў Мінску перарэгістрацыю прайшлі толькі 352 ІП з 45 тысяч
На 6 лістапада ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы на льготных умовах перарэгістраваліся 352 індывідуальныя прадпрымальнікі з 45 тысяч. На 30 кастрычніка такіх было 286 чалавек.
Такім чынам, за тыдзень 66 прадпрымальнікаў перайшлі ў ПУП. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
“На сённяшні дзень згодна з указам 302 ва ўнітарныя прадпрыемствы перарэгістраваліся 352 ІП”
Нагадаем, ІП змогуць скарыстацца льготнымі ўмовамі пераходу ва ўнітарныя прадпрыемствы толькі да 10 лістапада. Пра гэтым, па словах намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, ніякіх адтэрміновак і зменаў не будзе.
Такім чынам, з улікам сённяшняга дня ў ІП засталіся 3 працоўныя дні для льготнай рэгістрацыі. З 1 студзеня 2008 года індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў. Пры гэтым абмяжоўваецца колькасць работнікаў — не больш за тры чалавекі.