На 9-гадовым хлопчыку ў Баранавічах загарэлася вопратка
Абгарэлая вопратка на месцы здарэння
У Баранавічах у сераду атрымаў моцныя апёкі дзевяцігадовы хлопчык.
Удзень 27 лістапада мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў жылым доме па вуліцы Каўпяніцкай хлопчык атрымаў апёкі.
Выявілася, што двое непаўналетніх дзяцей засталіся ў доме адны. Яны свавольнічалі з агнём, і ў выніку на адным з іх загарэлася адзенне.
Хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Дзіця падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яго стан ацэньваецца як стабільны, цяжкі.
Для кансіліўму ў Баранавічы прыбылі спецыялісты Рэспубліканскага апёкавага цэнтра з Мінска. Было вырашана перавесці яго ў Мінск для далейшага лячэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.