На абмеркаванні Астравецкай АЭС у Кіеве беларускім эколагам не далі слова

Эколагам і экспертам, якія прыехалі з Беларусі і Расіі на грамадскія слуханні па Астравецкай АЭС, не далі слова. У абмеркаванні ўдзельнічаюць толькі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі беларускіх атамшчыкаў і прадстаўнікі ўкраінскай грамадскасці. Агульным рашэннем сходу выступы ўдзельнікаў Міжнароднай грамадскай экалагічнай экспертызы, якія прыехалі на слуханні з Беларусі і Расіі, каб прэзентаваць свае крытычныя заўвагі па праекце АЭС, не былі ўключаныя ў рэгламент абмеркавання Астравецкай АЭС. Беларускім і расійскім адмыслоўцам дазволена выступіць пасля агульнага абмеркавання, але іх выступы будуць разглядацца толькі як дадатковая інфармацыя.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў эксперт-юрыст аналітычнага цэнтру “Грамадства і наваколле” з Кіева Андрэй Андрусевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі