На адкрыцці рэстарана “Лебяжы” прысутнічаў Лукашэнка

На адкрыцці рэстарана “Лебяжы” прысутнічаў Лукашэнка

У Мінску адкрыўся рэстаран “Лебяжы”, які пабудаваны ля межаў аднайменнага заказніка, піша reform.by.

Мяркуючы па фота і відэа з сацсетак, павіншаваць уладальнікаў прыйшлі J:Морс, Тяни-Толкай, Алёна Ланская, кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, а таксама кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дарэчы, Лукашэнка асабіста паўдзельнічаў у тым, каб праект адбыўся. Пасля таго, як суд аштрафаваў застройшчыка за будаўніча-мантажныя працы без неабходных дазволаў, указам прэзідэнта ад 5 снежня 2018 г. № 468 у генплан Мінска тэрмінова ўнеслі змены і выключылі тэрыторыю забудовы з зоны прыродных асабліва ахоўных тэрыторый.

На адкрыцці рэстарана “Лебяжы” прысутнічаў Лукашэнка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі