На акцыі ў падтрымку студэнтаў, адлічаных з БДМУ, затрымалі сем медыкаў
Увечары 2 лістапада група медыкаў у белых халатах зладзіла акцыю салідарнасці са студэнтамі, адлічанымі з Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. Уключыўшы ліхтарыкі на смартфонах, яны прайшлі па праспекце Дзяржынскага ў Мінску.
Да калоны пад'ехалі два мікрааўтобусы: сілавікі затрымалі мужчын і дзвюх жанчын.
Імёны затрыманых:
Станіслаў Салавей
Дзмітрый і Ірына Маркелавы
Яўген Майскі
Леанід Глазкін
Вольга Стэфановіч
неўролаг Руслан Якубоўскі
Медыкі, якіх не затрымалі, наўмысна спрабавалі ўлезці ў мікрааўтобус, каб не кідаць калег. Сілавікі заявілі, што сёння жанчыны ім не патрэбныя, піша ТГ-канал "Белыя халаты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.