На Алімпіядзе ў Сочы беларусы сёння выступяць у двух відах
У чацвёрты дзень зімовай Алімпіяды нашыя спартоўцы выйдуць на старт у лыжных гонках і ў біятлоне.
У лыжным спрынце ў жанчын выступіць Валянціна Камінская, а ў мужчын — Міхаіл Сямёнаў. Стартуюць яны адпаведна ў 13.00 і 13.25 паводле беларускага часу, паведамляе "Прессбол".
А ўвечары, а 18-й, квартэт беларускіх біятланістак прыме ўдзел у гонцы пераследу на 10 кіламетраў. На старт выйдуць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава і Людміла Калінчык.
Фота — ria.ru