На апазіцыю разлічваюць толькі 4% беларускіх прадпрымальнікаў

На апазіцыю разлічваюць толькі 4% беларускіх прадпрымальнікаў

28 верасня ў мінскім гатэлі "Беларусь" праходзіць форум беларускіх прадпрымальнікаў, арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва". У ім удзельнічаюць некалькі соцень чалавек. Падчас мерапрыемства былі прадстаўленыя вынікі анкетавання, якое праводзілася сярод прадстаўнікоў малога бізнэсу ў розных рэгіёнах Беларусі ў 2014-м — першай палове 2015 года.

На пытанне “Якая краіна вам найбольш падыходзіць для бізнэсу”, 50% беларускіх прадпрымальнікаў выбралі Расію, 25% — Беларусь, 13% — Польшчу.

На пытанне, ці будуць прадпрымальнікі працаваць з 1 студзеня 2016 года, калі праблемы з сертыфікацыяй тавараў не вырашацца, 61% адказвае адмоўна. Па 20% — адыдуць у ценявы бізнэс і будуць працаваць далей. 17% прадпрымальнікаў спадзяюцца на прэзідэнта краіны ў вырашэнні праблемаў прадпрымальніцтва, 73% — на грамадскае аб’яднанне “Перспектыва”, а таксама 4% разлічваюць на беларускую апазіцыю. З апытаных прадпрымальнікаў 94% незадаволеныя сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла сёлета ў Мінску.

А вось на пытанне “У чым вы бачыце пагрозу для свайго бізнэсу”, у 2014 годзе 32% адказалі, што пагрозу бачаць у кіраўніку дзяржавы, 49% — ва ўрадзе, ніхто не бачыць пагрозы з боку апазіцыі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі