На Аршаншчыне зламыснікі скралі 4500 літраў дызпаліва з нафтаправоду

Тры жыхары Оршы скралі з нафтапрадуктаправоду 3000 л дызельнага паліва. Як інфармуе БЕЛТА, іх з доказамі злачынства затрымалі міліцыянты. Паліва яны выкрадалі праз несанкцыянаваную ўрэзку ў магістральны нафтапрадуктаправод "Захад-Транснафтапрадукт" у раёне вёскі Бараўцы на Аршаншчыне.

Пры аглядзе месца здарэння аператыўнікі знайшлі тры ёмістасці аб'ёмам па 1000 л кожная. У іх было 1,5 тысячы л дызпаліва. Пры ператрусах па месцы жыхарства ў затрыманых дадаткова знайшлі яшчэ 3000 л дызпаліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі