На Аўгустоўскім канале запрацаваў 200-гадовы сонечны гадзіннік (фота)
На шлюзе Ваўкушак Аўгустоўскага канала на Гродзеншчыне запрацаваў 200-гадовы сонечны гадзіннік. Яго знайшлі падчас рэканструкцыі канала і правялі рэстаўрацыю. Як інфармуе БЕЛТА, ёй займаўся гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Паводле яго слоў, гранітны цыферблат — вялізная каменная глыба з нанесенымі лічбамі — някепска захаваўся. На ім толькі замянілі пласціны ды выставілі галоўную стрэлку.
Праверка паказала, што сонечны гадзіннік ідзе дакладна.
Фота: БЕЛТА